У Нясвіжы шмат і вайсковых помнікаў. Магчыма, яны не заўсёды кідаюцца ў вочы. Нават у знакамітым Нясвіжскім парку ёсць велічны абеліск ахвярам нацызму. А калі рушыць ад Нясвіжа ў напрамку Гарадзеі – унікальны мемарыял з валуноў. Кожны камень сімвалізуе загінуўшага ад рук фашыстаў. Камяні заўсёды хаваюць гісторыю, тысячагоддзямі моўчкі назіраюць за наваколлем.
Нельга быць беларусам і не наведаць хаця б раз у жыцці “Хатынь” і “Брэсцкую крэпасць”, не паназіраць за рэканструкцыяй баёў на “Лініі Сталіна”, не паплакаць у “Трасцянцы”, “Азарычах”, “Але”. І здаецца, што тут былі мы не раз, але заўсёды адкрываем нешта новае і цікавае для сябе.
А ці наведвалі вы ўжо адноўлены мемарыяльны комплекс “Хатынь”, дзе адчыніў свае дзверы музей і храм, узведзены па ініцыятыве нашага Прэзідэнта? Зала “Памяць” у музеі распавядае пра людзей, якія мелі дачыненне да стварэння мемарыяльнага комплексу. Так, Янка Маўр першым пачаў уносіць у летапіс вайны ўспаміны дзяцей, а Уладзімір Калеснік і Алесь Адамовіч збіралі ўспаміны сведкаў, запісваючы іх на плёнку.Храналагічная зона “Тысячагоддзе” закранула перыяд станаўлення і развіцця беларускага народа як нацыі. Лідар краіны, А.Р. Лукашэнка, асабіста ўдзельнічаў у закладцы Парка гістарычнай памяці на тэрыторыі Хатыні, дзе 149 саджанцаў сімвалізуюць 149 спаленых разам з жыхарамі беларускіх вёсак.
Рушым наперад. Пасля маштабнай рэканструкцыі ў 2023 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне. Ён праіснаваў усяго 10 дзён. Тут упершыню прымянілі бактэрыялагічную зброю – сыпны тыф. Сярэдняя працягласць жыцця была каля трох сутак. Загінулі ў лагеры больш за 20 тысяч чалавек – старыя, жанчыны, дзеці. Гэта толькі адна старонка крывавай гісторыі ваенных гадоў. Свет не забыўся і не прабачыў акт масавага злачынства супраць чалавецтва. Памяць – адзіная мера часу, а мінулае, якое захоўваецца ў памяці, ёсць частка сучаснасці. З гэтымі думкамі і ў поўнай цішыні, якая пануе ў нашай машыне мы едем далей.
Падобная гісторыя чакала нас і ў “Але”. У аднайменнай вёсцы было спалена і забіта 1758 мірных жыхароў, больш як палова з якіх – дзеці – 950 загубленых юных жыццяў. І гэта амаль дванаццаць Хатынь! Жах!Пасля вайны вёска Ала не адрадзілася. На гэта былі мінімум як дзве прычыны. Па-першае, асабліва не было каму яе адбудоўваць – выжылі лічаныя людзі. Па-другое, ці хацелі яны працягваць жыццё там, дзе страцілі самае дарагое, што ў іх было?!
Вяртаемся зноў у Мінскую вобласць, бо бацьку накіравалі ў датэрміновую камандзіроўку. Пакуль бацька займаецца сваімі рабочымі справамі, мы з маці і братам пачынаем сваю мінівандроўку ад стэлы “Мінск – горад-герой”, дзе адкрываюцца Алея славы і Алея памяці. Чатыры дыяганальныя дарожкі з усталяванымі на іх памятнымі знакамі сімвалізуюць чатыры цяжкія і страшныя гады вайны. Дзіўная “Дарога ў будучыню”, якая складаецца з роўных і вывернутых прыступак. Здавалася б, якое дачыненне гэта мае да Перамогі? Спыняемся, акідваем яшчэ раз вокам усё наваколле, і становіцца зразумела, што гэта памяць аб ненароджанным пакаленні, аб тых, хто маладым загінуў на франтах.
З гэтым цяжкім настроем уваходзім у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праходзім з хваляваннем усе адзіннаццаць залаў, пабудаваных у храналагічнай паслядоўнасці, і глыбока выдыхаем пад шкляным купалам мемарыяльнай залы Перамогі. Адсюль адкрываецца цудоўная панарама горада і маляўнічы від на раку. З палёгкай вяртаемся ў наша цудоўнае мірнае жыццё сёння і атрымліваем асалоду ад прыгажосці нашай роднай сталіцы, ад зялёных сквераў, ад водару кветак на клумбах, ад усмешак дзяцей, ад птушыных спеваў, ад цёплых промняў роднага сонейка!
Третяя остановка получилась случайно. Погуляв по просторам интернета, мы обнаружили, что недалеко от Красного берега есть агрогородок Телуша. Этот агрогородок с большой историей! И связана эта история с Натальей Воронцовой-Вельяминовой, внучкой русского поэта Александра Пушкина. Именно в этих местах образованная и добрая женщина провела всю жизнь и сделала вместе со своим супругом-графом много хорошего.Свято-Никольская церковь в Телуше, которой больше ста лет, построена на их средства.
Вот такое увлекательное путешествие у нас получилось. Надеюсь, что всё интересное только начинается!